Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і праекта «Юны архівіст» 2 і 3 красавіка 2025 года ў будынку архіва па вул.В.Харужай,15 былі прачытаны лекцыі і праведзены азнаямленчыя экскурсіі для дзвюх груп 1-га курса гістарычнага факультэта УА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна».
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказала студэнтам аб стварэнні архіўнай справы ў Беларусі, аб гісторыі Дзяржархіва Брэсцкай вобласці, асноўных напрамках яго дзейнасці, аб складзе дакументаў архіва, падрабязней спыніўшыся на архіўных дакументах перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У ходзе лекцыі быў прадэманстраваны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Па заканчэнні лекцыі студэнты наведалі архівасховішча і лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
![]() |
1. Падчас лекцыі |
![]() |
2. Падчас прагляду фільма |
![]() |
3. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказвае студэнтам аб стварэнні Дзяржархіва Брэсцкай вобласці |
![]() |
4. Студэнты падчас экскурсіі па архівасховішчы |
![]() |
5. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў |
![]() |
6. Студэнты каля выстаўкі архіўных дакументаў «Да 85-годдзя ўтварэння Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці» |