Аб правядзенні экскурсіі з навучэнцамі 10-11 класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Магілёва» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» 17 красавіка 2025 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прайшла аглядная экскурсія для «Юных архівістаў» ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Магілёва».

Пачалася экскурсія ў чытальнай зале з прагляду дакументальнага фільма: «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага «Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў», а далей школьніцы наведалі архівасховішчы, дзе азнаёміліся са складам захоўваемых дакументаў, рэжымам іх захоўвання і музейны пакой, у якім сабраны экспанаты партыйных і камсамольскіх часоў, якія дазваляюць азнаёміцца з гісторыяй партархіва і акунуцца ў атмасферу таго часу.

 

1. Вучні знаёмяцца з дакументамі архіва
2. Вучні ў музейным пакоі.