Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» у дыялогавай пляцоўцы ў рамках акцыі «Архівы – школе»

12 лютага 2025 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Юрый Шастапалаў у рамках праекта «Архівы– школе» прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы, якая была прысвечана дню Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у ДУА «Сярэдняя школа №75». У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Павел Мухіянаў – кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, Антон Шаўчэнка – член грамадскага аб’яднання «Ветэраны ваеннай разведкі», Уладзімір Заглада – воін-інтэрнацыяналіст спецыяльнага прызначэння ГРУ, Антон Ярмоленка настаўнік гісторыі сярэдняй школы №75.

Выступаючы ў якасці эксперта, дырэктар архіва Юрый Шастапалаў расказаў навучэнцам аб тым, што 15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Беларусі. Памяць аб людзях, якія бралі ўдзел у складанай афганскай вайне, ушанавана ўказам Прэзідэнта Беларусі ў сакавіку 1998 года. Каля 30 тысяч воінаў – радавых і афіцэраў прайшлі праз горан афганскай вайны, з якіх не вярнулася дадому 735 чалавек. Памятаць нашых герояў, якія абаранялі паўднёвыя рубяжы і выконваюць свой інтэрнацыянальны абавязак, мы абавязаны.

Госці – удзельнікі афганскай вайны, падзяліліся з навучэнцамі сваімі ўспамінамі аб далёкіх ваенных падзеях і адказалі на зададзеныя пытанні. Навучэнцы падарылі воінам памятныя падарункі і падзякавалі ўдзельнікам афганскай вайны за службу.

Падводзячы вынікі, удзельнікі мерапрыемства яшчэ раз нагадалі хлопцам, што Дзень Памяці воінам-інтэрнацыяналістам – гэта даніна ўсім тым, хто ваяваў і загінуў, хто вярнуўся, але не дажыў да сённяшняга дня, для каго словы абавязак і гонар былі галоўнымі ў жыцці.

 

1. Воіны-інтэрнацыяналісты адказваюць на пытанні навучэнцаў
2. Вучні разглядаюць інфармацыю аб ваеннай зброі
3. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі