Сумесны ўрок Аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска з ЗГА ў г.Бабруйску прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

10 мая 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе» Аддзел прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска сумесна з установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» пры садзейнічанні намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Еўдакімчавай Марыі Уладзіміраўны наведалі ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Бабруйска». Напярэдадні святкавання Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь правялі класную гадзіну. Дзецям расказалі пра гісторыю Дзяржаўнага герба і флага, гісторыю стварэння Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

На фата: Сумеснае фота ўдзельнікаў класнай гадзіны