Аб дэманстрацыі прэм’ернага паказу дакументальнага фільма «Вызваленне» установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку»

10 чэрвеня ў рамках правядзення круглага стала «Забыццю не падлягае» адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Аўсяннікавай з навучэнцамі УА «Слуцкі Дзяржаўны Каледж». Сумесна з Занальным дзяржаўным архівам г.Слуцка напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Перад пачаткам паказу з уступным словам выступіла дырэктар занальнага дзяржархіва І.А.Барадзіна і распавяла прысутным аб стварэнні фільма. Чаму Дзень Незалежнасці і вызвалення Беларусі важны для кожнага з нас. 9 мая і 3 ліпеня — не проста святочныя даты. Гэта сімвал подзвігу ўсяго беларускага народа, яго гераізму ў Вялікай Айчыннай вайне.

Студэнты паглядзелі кадры ўнікальнай архіўнай хронікі вызвалення нашай краіны ад фашызму, убачылі гістарычныя падзеі і людзей, якімі па праву ганарацца нашчадкі.

Падчас круглага стала з навучэнцамі абмеркавалі важныя для кожнага пытанні: Што такое патрыятызм, як яны разумеюць лозунг Усебеларускага народнага сходу «Час выбраў нас», «Год якасці – што залежыць ад вас?» ды інш.

 

1. Выступленне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Аўсяннікавай
2. Выступ І.А.Барадзіной перад праглядам фільма
3. Прагляд фільма «Вызваленне»
4. Прагляд фільма «Вызваленне»
5. Удзельнікі круглага стала