Аб правядзенні мерапрыемства «Дзень адчыненых дзвярэй» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў межах рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»

11 чэрвеня 2026 г. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, у межах традыцыйнага «Дня адчыненых дзвярэй», наведалі вучні 5 класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Гомеля». Для вучняў спецыялісты архіва правялі прафарыентацыйны ўрок «Жыві, вучыся і працуй у Рэспубліцы Беларусь». На ўроку архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Вікторыя Рудэнка расказала вучням пра прафесію «архівіст» і пра гісторыю абласнога архіва. На экскурсіі па архівасховішчы вучні пазнаёміліся з дакументамі абласнога архіва і даведаліся пра тое, як папаўняюцца і захоўваюцца архіўныя фонды. У лабараторыі вучні ўбачылі працэсы рамонту архіўных дакументаў.

Напярэдадні 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у чытальнай зале архіва старэйшы навуковы супрацоўнік абласнога архіва Мая Вашчанка расказала вучням пра акупацыю г.Гомеля нямецка-фашысцкімі захопнікамі і масавы прымусовы вываз моладзі на прымусовыя працы ў Германію. Вучням былі паказаны лісты савецкіх грамадзян з нямецкага палону на Радзіму. Тэмай далейшай размовы з вучнямі стала змест прачытаных лістоў пра тое, у якіх умовах жылі і працавалі савецкія грамадзяне ў палоне. Фотаздымкі з лістоў маладых юнакоў і дзяўчат выклікалі ў вучняў вялікую цікавасць.

У заключэнне ўрока вучні паглядзелі відэаролік Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў «Крэпасць-герой» пра першыя дні вайны і абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

 

1-2. Вучні ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Гомеля» за чытаннем лістоў савецкіх грамадзян з нямецкага палону на Радзіму
3. Прагляд відэароліка «Крэпасць-герой»
4. На экскурсіі ў архівасховішчы