Першы ўрок «Юнага архівіста» для навучэнцаў Перасвятоўскай базавай школы Рэчыцкага раёна

11 верасня 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы правёў першы ўрок у Перасвятоўскай базавай школы Рэчыцкага раёна.

З мэтай знаёмства з гісторыяй архіва і працай архівістаў супрацоўнікі расказвалі аб сваім архіве, аб тым, у якіх установах адукацыі вучацца на архівістаў. Дзецям было прадэманстравана відэа аб рабоце чытальнай залы архіва і ўручаны буклеты з інфармацыяй аб паступленні на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Таксама напярэдадні Дня народнага адзінства (17 верасня) адбыўся паказ дакументальнага фільма «Уз’яднанне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка праводзіць прафарыентацыйную работу з шкалярамі
2-4. У час паказа дакументальнага фільма БДАКФФД «Уз’яднанне»
5. Буклеты з інфармацыяй аб гістарычным факультэце БДУ
6. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка і старшакласнікі Перасвятоўскай базавай школы