Сустрэча з членами мемарыяльных атрадаў Паста №1 горада-героя Мінска у Нацыянальным армве Рэспублікі Беларусь
25 студзеня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1, які нясе Ганаровую Вахту Памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Гэтым разам архіў наведалі навучэнцы СШ №178 імя Т.А.Лук’яновіча і гімназіі №8 г.Мінска.
У рамках сустрэчы для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архіве. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла аб яго гісторыі, пра склад і асаблівасці захоўвання дакументаў, працу архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з фотадакументальнай выставай «Край мужества и славы».
Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў, дзе з імі правялі гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёмілі з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, баявымі лісткамі і інш. дакументамі.
1. Члены мемарыяльнага атрада Паста №1 падчас наведвання архіва. |
2. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.В.Дарагуш расказвае навучэнцам пра гісторыю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. |
3. Вучні азнаёмляюцца з дакументамі з фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
4. Вучні падчас наведвання архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
5. Вучні азнаёмляюцца з дакументамі з фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
6. Вучні азнаямліваюцца з баявымі лісткамі партызанскіх атрадаў. |
7. Вучні азнаёмляюцца з дакументамі з фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
8. Вучні азнаёмляюцца з дакументамі з фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
9. Вучні азнаёмляюцца з дакументамі з фондаў партызанскіх фарміраванняў. |