Аб удзеле ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў адкрыцці выставачнага праекта «Сыходжу на заданне»
5 сакавіка 2026 года, загадчык аддзела выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы Нікуліна Марыя і архівіст 1 катэгорыі Градоўка Юлія прынялі ўдзел у адкрыцці выставачнага праекта «Сыходжу на заданне», падрыхтаванага Віцебскім абласным музеем Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова. Мерапрыемства прайшло на базе Ваенна-гістарычнага музея імя героя Савецкага Саюза К.С.Заслонава.
У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускія жанчыны нароўні з мужчынамі прымалі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях, у тыле, выжывалі ў акупацыйнай зоне, працавалі ў імя перамогі, ваявалі на палях бітваў, стваралі ўласныя артылерысцкія атрады і лётныя эскадрыллі, выносілі на сваіх плячах параненых байцоў з поля бою, падрывалі масты і хадзілі ў разведку, кіравалі самалётамі, танкамі… Шмат слаўных старонак упісалі ў гісторыю гераічнай барацьбы жанчыны. Мноства патрыётак Радзімы адлюстраваны ў гістарычнай і мастацкай літаратуры, але яшчэ больш тых, чые імёны засталіся для нас невядомыя. Праект раскрывае малавядомыя, але неверагодна важныя старонкі гераічнай гісторыі. На экспазіцыі, прысвечанай гераіням партызанскага руху Суражскай партызанскай зоны, прадстаўлены не толькі ўнікальныя дакументы, але таксама ёсць магчымасць пачуць галасы тых, чые імёны назаўжды звязаны з нязломнай воляй і любоўю да сваёй зямлі.
Праект «Сыходжу на заданне» – гэта не проста экспазіцыя, гэта даніна глыбокай павагі і прызнання тым, хто сваёй мужнасцю і ахвярнасцю каваў мірнае неба над нашымі галовамі.
![]() |
| 1. Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Сыходжу на заданне» |
![]() |
| 2. Экспазіцыя выставачнага праекта «Сыходжу на заданне» |

