Аб правядзенні тэматычнага ўрока з вучнямі ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Мазыра»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 31 студзеня 2025 года для навучэнцаў 6-8-ых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №16 г.Мазыра» было арганізавана правядзенне тэматычнага ўрока «Архіў і яго дзейнасць. Прафесія архівіста ў мінулым і сучаснасці». У ходзе правядзення ўрока юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіўнай установы. Дзякуючы супрацоўнікам установы, навучэнцы даведаліся шмат цікавага аб прафесіі архівіста: якімі навыкамі і ўменнямі, нараўне з прафесійнымі ведамі, павінен валодаць чалавек дадзенай прафесіі.
Таксама для вучняў было арганізавана правядзенне экскурсіі па архіўных сховішчах установы, падчас якой галоўны захавальнік фондаў Бікчантаева Т.Р. пазнаёміла з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіўнай установы, расказала аб фондах і спецыфіцы работы з імі, аб умовах захоўвання дакументаў.
![]() |
![]() |
1-2. Вучні падчас правядзення ўрока. |
![]() |
3. Вучні падчас экскурсіі. |