Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна сходу працоўнага калектыву, прымеркаванага да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
22 чэрвеня 2026 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна быў праведзены сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У сваім выступленні дырэктар архіва Вянсковіч Аляксандр Браніслававіч падкрэсліў важнасць захавання памяці пра герояў, якія абаранялі краіну, дапамагалі людзям і даказалі, што сіла нацыі заключаецца ў адзінстве, мужнасці і любові да роднай зямлі. У завяршэнні сходу быў прадэманстраваны фільм «Курган Славы – сімвал вызвалення Беларусі, створаны народам на месцы баёў». Супрацоўнікі архіва таксама далучыліся да агульнанацыянальнай хвіліны маўчання, каб ушанаваць гераізм народа і выказаць глыбокую падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.
На фота: Працоўны калектыў НГАБ ў г.Гродна падчас правядзення сходу.
![]() |
