Практычны занятак для вучняў у занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст», а таксама мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці, з вучнямі 8 «А» класа сярэдняй школы №1 г.Кобрына быў праведзены практычны занятак па тэме «Інфармацыйнае забеспячэнне карыстальнікаў у адпаведнасці з іх запытамі».
На занятках дзеці даведаліся, як ажыццяўляецца пошук інфармацыі па запытах карыстальнікаў.
Школьнікі пераўвасобіліся ў архівістаў і выканалі прадастаўлены ім для працы тэматычны запыт. Навучыліся прашываць архіўныя копіі. Гэты працэс выклікаў у дзяцей жывую цікавасць.
![]() |
1. Вучні падчас практычнага занятку |
![]() |
2. Вучні ў працэсе пошуку інфармацыі |
![]() |
3. Школьнікі падчас прашыўкі архіўных копій |