Заняткі для групы «Юны архівіст» прайшлі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

11.02.2025 у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшлі заняткі для групы «Юны архівіст», створанай на базе 9 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Ліды».

Згодна з каляндарна-тэматычным планам, распрацаваным дзяржархівам, былі праведзены два заняткі. На тэарэтычным занятку навучэнцаў азнаёмілі з сістэмай навукова-даведачнага апарата да дакументаў архіва. На практычных занятках юным архівістам расказалі як ажыццяўляецца пошук інфармацыі ў «Фондавым каталогу дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь».

Таксама адбылося адкрыццё тэматычнай выставы «Героі неаб’яўленнай вайны». Выстава прысвечана Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Супрацоўнікамі дзяржархіва была падрыхтавана і прадстаўлена прэзентацыя да выставы «Героі неаб’яўленнай вайны».

 

1. Група «Юны архівіст» падчас правядзення заняткаў.
2. Тэматычная выстава «Героі неаб’яўленнай вайны».