Урок памяці «Азарычы – незагойны боль і памяць», у дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці
19 сакавіка 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзены ўрок памяці «Азарычы – незагойны боль і памяць», для навучэнцаў установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі».
У рамках мерапрыемства для навучэнцаў быў прадэманстраваны дакументальны фільм «10 дзён пекла» пра лагер «Азарычы» з успамінамі вязняў пра тыя жудасныя дні, з дакументальнымі сведчаннямі гісторыкаў і музейных работнікаў.
Пад кіраўніцтвам архівістаў сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў хлопцы вывучылі архіўныя дакументы, якія сведчаць аб жорсткіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю мірных жыхароў беларускага Палесся ў сакавіку 1944 года.
Мерапрыемства завяршылася прэзентацыяй выставы архіўных дакументаў «А заўтра была Перамога…», прысвечанай 80 годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і агляднай экскурсіяй па архівасховішчу.
![]() |
1. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства |
![]() |
2. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства |
![]() |
3. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас агляднай экскурсіі |
![]() |
4. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас прэзентацыі выставы «А заўтра была Перамога…» |