Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведалі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Падчас правядзення рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 31 кастрычніка дзяржархіў наведалі студэнты 1-га курса геаграфічнага факультэта БДУ. Супрацоўнікамі была праведзена аглядная экскурсія, падчас якой студэнты даведаліся пра гісторыю фарміравання архіва, наведалі архівасховішча.
Таксама студэнтам была прадстаўлена выстава «Вялікая Перамога. Без права на забыццё», прысвечаная 80-годдзю Перамогі. У чытальнай зале экскурсанты пазнаёміліся з сапраўднымі дакументамі аб Вялікай Айчыннай вайне і ўшанаванні памяці аб тых падзеях, аб выдатных дзеячах Беларусі і інш.
Хлопцы і дзяўчаты задавалі архівістам цікавыя пытанні аб унікальных дакументах дзяржархіва, іх захоўванні, спецыфіцы працы аддзелаў і г.д.
На здымках: студэнты БДУ падчас экскурсіі
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |



