2 і 3 сакавіка 2026 г. у рамках акцыі «Архівы – Школе» і праекта «Юны архівіст» у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці былі арганізаваны семінары-практыкумы для замежных студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава

На семінарах-практыкумах студэнты атрымалі інфармацыю аб асноўных напрамках дзейнасці сучаснага архіва і сеткі архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь, азнаёміліся са стэндавай выставай дакументаў «Летам 1944-га». Падчас мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Таксама для адной з груп была праведзена экскурсія па архіве.

 

1. У чытальнай зале архіва
2. Студэнты падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
3. У адным з архівасховішчаў