Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Дакрананне да гісторыі»
8 лютага 2024 г. у рамках акцыі «Архівы-школе» з навучэнцамі 8-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Оршы ім. Б.Л.Хігрына» заг. аддзелам выкарыстання дакументаў М.А.Нікулінай праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Дакрананне да гісторыі», прысвечанае 310-годдзю з дня заснавання касцёла і кляштара Трынітарыяў у г. Оршы.
Трынітарыі – гэта каталіцкі жабрацкі манаскі ордэн з 800-гадовай гісторыяй. Кляштары ордэна размяшчаліся ў Іспаніі, Італіі, Польшчы і іншых каталіцкіх дзяржавах, а таксама тэрыторыі Беларусі, Прыбалтыкі і Украіны (Луцк, Браілаў, Камянец-Падольскі, Віцебск, Орша, Крывічы, Вільня, Ёнава). Сучасныя трынітарыі працягваюць выконваць сваю місію на востраве Мадагаскар.
Падчас дадзенага мерапрыемства навучэнцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення, дзейнасць каталіцкага манаскага ордэна трынітарыяў, яго заснавальнікаў, а таксама пра тое, калі ордэн з’явіўся на тэрыторыі г. Оршы і яго наступным лёсе. Увазе школьнікаў была прапанавана віртуальная экскурсія па будынку архіва.