Правядзенне ўрока мужнасці і дэманстрацыя дакументальнага фільма «Крэпасць-герой» установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне»
8 мая 2026 г. спецыялісты занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне пабывалі ў сярэдняй школе №3 г.Кобрына.
Загадчык аддзела Святлана Заруба правяла для дзяцей кранальную сустрэчу, распавёўшы аб нязломным гераізме савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівая ўвага была ўдзелена асобе і подзвігу Героя Савецкага Саюза, лётчыка-знішчальніка Арсенія Іванавіча Марозава. Яго адвага ў паветраных баях і самаадданы подзвіг назаўжды застануцца ў памяці.
У рамках сустрэчы была прадэманстравана банэрная выстава «Манументы Неўміручасці». Прадстаўленыя на ёй архіўныя дакументы і фатаграфіі помнікаў, брацкіх магіл савецкіх воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады вайны, служаць вечным напамінам аб цане Перамогі.
Вучні праявілі вялікую цікавасць да віктарыны «Полымя вайны», актыўна ўключаліся ў абмеркаванне і адказвалі на пытанні.
Напрыканцы мерапрыемства быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
| 1. Выступленне загадчыка аддзела Святланы Зарубы перад вучнямі і |
![]() |
| 2. Азнаямленне навучэнцаў з банэрнай выставай «Манументы Неўміручасці» |
![]() |
| 3. Школьнікі падчас адказаў на пытанні віктарыны |
![]() |
| 4. Дзеці за праглядам фільма |



