Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Перамогі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

08.05.2024 напярэдадні Дня Перамогі ў дзяржархіве праведзена ўрачыстае мерапрыемства «Герой маёй сям’і» і адкрыццё двух тэматычных выстаў «Герой маёй сям’і» і «Героі-вызваліцелі». Супрацоўнікамі дзяржархіва была падрыхтавана і прадстаўлена прэзентацыя да выставы «Героям-вызваліцелям прысвячаецца..».

Мерапрыемства «Герой маёй сям’і» традыцыйна рыхтавалася супрацоўнікамі архіва з удзелам іх дзяцей. Была сабрана неабходная інфармацыя, фатаграфіі, падрыхтаваны слайды і выступленні аб удзельніках вайны. Бацькі сумесна са сваімі дзецьмі расказалі аб членах сваіх сем’яў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, аб іх цяжкіх ратных працах, раненнях, узнагародах, аддаўшы даніну павагі, падзякі і памяці тым, хто набліжаў дзень Перамогі. Пасля ўрачыстага мерапрыемства супрацоўнікі архіва разам з дзецьмі ўсклалі кветкі ля брацкай магілы савецкіх воінаў у гарадскім парку.

 

1. Супрацоўнікі архіва з дзецьмі падчас ускладання кветак
2. Супрацоўнікі дзяржархіва падчас правядзення ўрачыстага мерапрыемства
3. Тэматычная выстава «Героі-вызваліцелі»
4. Тэматычная выстава «Герой маёй сям’і»