Удзел работнікаў БДАКФФД ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да двухгоддзя прысваення ДУА «Сярэдняя школа №152 г.Мінска» імя Сяргея Савіча Бельчанкі
16 снежня 2024 года работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) удзельнічалі ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным двухгоддзю прысваення ДУА «Сярэдняя школа №152 г.Мінска» імя аднаго з арганізатараў партызанскага руху, народнага камісара. Падчас мерапрыемства адбылося пасвячэнне школьнікаў у ваенна-патрыятычны клуб «Памяць». Адным з напрамкаў дзейнасці клуба з’яўляецца стварэнне калекцыі фотадакументаў аб дзейнасці органаў унутраных спраў, для якой з фондаў БДАКФФД былі перададзены лічбавыя копіі фотадакументаў. У ходзе правядзення мерапрыемства для ўдзельнікаў і гасцей была арганізавана экскурсія ў школьны музей і прадэманстравана магчымасць работы школьнай фоталабараторыі па праяўцы і вырабе чорна-белых фотаадбіткаў.
З прывітальным словам да навучэнцаў школы звярнулася намеснік дырэктара БДАКФФД Алена Міронаўна Грыневіч, расказаўшы аб намаганнях БДАКФФД па папулярызацыі архіўных дакументаў і аб планах па арганізацыі сумесных навуковых даследаванняў, удзелу ў канферэнцыях, круглых сталах, правядзенні адкрытых урокаў і кіналектарыяў, выезд. і праяўцы фотастужкі. У завяршэнне мерапрыемства было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БДАКФФД і Сярэдняй школай №152 імя С.С.Бельчанкі.
![]() |
1. Дэманстрацыя экспазіцыі музея Сярэдняй школы №152 імя С.С.Бельчанкі, 17 снежня 2024 г., г.Мінск; |
![]() |
2. Дэманстрацыя экспазіцыі музея Сярэдняй школы №152 імя С.С.Бельчанкі, 17 снежня 2024 г., г.Мінск; |
![]() |
3. Прыём навучэнцаў Сярэдняй школы №152 імя С.С.Бельчанкі ў ваенна-патрыятычны клуб «Памяць», 17 снежня 2024 г., г.Мінск; |
![]() |
4. Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж БДАКФФД і Сярэдняй школай №152 імя С.С.Бельчанкі, 17 снежня 2024 г., г.Мінск; |
![]() |
5. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае двухгоддзю прысваення ДУА «Сярэдняя школа №152 г.Мінска», 17 снежня 2024 г., г.Мінск. |