БДАКФФД на сумесным мерапрыемстве да 110-годдзя з дня нараджэння паэта В.Таўлая

8 лютага ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі адзначалася 110-годдзе беларускага паэта Валянціна Таўлая. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з экспазіцыямі і выставамі музея. У Доме В.Таўлая была ўрачыста адкрытая выстава «У Дом твой сцежка прывяла сама..». З фондаў БДАКФФД былі перададзены фотадакументы для афармлення выставачнай экспазіцыі. Гасцям выставы былі прадстаўлены інсцэніроўкі «У Таўлая пабываем – жыцця дарогі мы згадаем…» і інтэрактыўная замалёўка паводле ўспамінаў беларускага літаратуразнаўцы Уладзіміра Калесніка «Абед у Таўлая».

Падчас мерапрыемства з прывітальным словам выступіў намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД Міхаіл Гарэлік, які расказаў пра фонды архіва аб В.Таўлае. Таксама выступілі вядучы архівіст БДАМЛМ Наталля Мізон, прадстаўнікі ўстаноў навукі і культуры. Для гасцей і ўдзельнікаў круглага стала быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Валянцін Таўлай» (1978 г.).

 

1. Падчас інсцэніроўкі «У Таўлая пабываем – жыцця дарогі мы згадаем…»
(8 лютага 2024 г., г.Мінск, Лідскі гісторыка-мастацкі музей)
2. Падчас экскурсіі ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі
(8 лютага 2024 г., г.Мінск, Лідскі гісторыка-мастацкі музей)
3. Падчас экскурсіі ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі
(8 лютага 2024 г., г.Мінск, Лідскі гісторыка-мастацкі музей)
4. Падчас прагляду кінафільма «Валянцін Таўлай» (1978 г.) у Доме-музеі В.Таўлая
(8 лютага 2024 г., г.Мінск, Лідскі гісторыка-мастацкі музей)
5. Выступленне намесніка загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД М.В.Гарэліка
(8 лютага 2024 г., г.Мінск, Лідскі гісторыка-мастацкі музей)
6. Падчас прагляду кінафільма «Валянцін Таўлай» (1978 г.) у Доме-музеі В.Таўлая
(8 лютага 2024 г., г.Мінск, Лідскі гісторыка-мастацкі музей)
7. Удзельнікі круглага стала падчас мерапрыемства «У Дом твой сцежка прывяла сама…»
(8 лютага 2024 г., г.Мінск, Лідскі гісторыка-мастацкі музей)