Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемстваў у рамках акцыі «Архівы – школе»
12 лютага 2025 года ў чытальнай зале архіва, у рамках рэспубліканскага праекта «Архівы – школе», адбыўся кіналекторый для навучэнцаў 8 класа ДУА «Сярэдняя школа №47 г.Гомеля». Навучэнцам быў прадстаўлены дакументальны фільм «Вызваленне» Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў аб вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таксама для навучэнцаў быў праведзены ўрок на тэму «Генацыд беларускага народа». Старшы навуковы супрацоўнік чытальнай залы архіва Мая Вашчанка паказала навучэнцам фільтрацыйныя справы грамадзян Беларусі гвалтоўна сагнаных у Германію і распавяла аб дакументах, прадстаўленых на выставе «Юнацтва, праведзенае ў рабстве. Лісты на радзіму», прысвечаную рабскай працы моладзі ў няволі.
На заканчэнне мерапрыемства для хлопчыкаў і дзяўчынак была арганізавана экскурсія па архівасховішчы. Вядучы архівіст Марына Бартноўская расказала пра асаблівасці захоўвання і рамонт архіўных дакументаў і адказала на пытанні навучэнцаў аб прафесіі архівіст.
![]() |
1. Вядучы архівіст М.Бартноўская праводзіць экскурсію па архівасховішчы |
![]() |
2. Старшы навуковы супрацоўнік М.Вашчанка праводзіць урок «Генацыд беларускага народа» |
![]() |
3. Навучэнцы разглядаюць фільтрацыйныя справы, сагнаных савецкіх грамадзян у Германію |
![]() |
4. Удзельнікі мерапрыемства |