САЛДАТЫ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ…

Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» праходзіць акцыя «ГІСТОРЫЯ ПЕРАМОГІ МАЁЙ СЯМ’І» сярод работнікаў архіва, прымеркаваная да 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дырэктарам установы Заяц Аленай Дзмітрыеўнай падрыхтавана стэндавая і віртуальная выстава, аб родных, якія бралі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. На выставе прадстаўлены баявы шлях дзядуляў Дайнекі Ігната Васільевіча і Мамаева Паўла Дзмітрыевіча, узнагародныя кніжкі, медалі, граматы.

Таксама, гэта выстаўка пры правядзенні экскурсій у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе» служыць наглядным прыкладам правядзення даследчай работы па аднаўленні этапаў жыцця і лёсу сваіх сваякоў.

Мы памятаем і ганарымся!