УА «Бабруйскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» наведала тэматычную выставу, прысвечаную Году якасці ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» наведалі навучэнцы УА «Бабруйскі дзяржаўны тэхналагічны каледж». Будучым тэхнолагам швейнай вытворчасці паказалі дакументы «Бабруйская швейная фабрыка ім.Дзяржынскага Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» (Ф.1200). Навучэнцы азнаёміліся з арыгіналамі Пасведчанняў аб рэгістрацыі прадукцыі, удастоенай дзяржаўнага знака якасці, а таксама канфекцыйнымі картамі на прадукцыю, дзе апісваецца знешні выгляд вырабу, прыкладаецца малюнак мадэлі, узор тканіны, фурнітуры.
Таксама навучэнцаў пазнаёмілі з гісторыяй архіва, асноўнымі напрамкамі дзейнасці, спецыфікай работы спецыялістаў, структурай фондаў і іх захаваннем у архівасховішчы.
![]() |
1. Алена Заяц – дырэктар архіва – знаёміць навучэнцаў з выставачнымі матэрыяламі |
![]() |
2. Вучні знаёмяцца з выставачнымі матэрыяламі |
![]() |
3. Вучні знаёмяцца з выставачнымі матэрыяламі |
![]() |
4. Вучні знаёмяцца з архівасховішчам |