«Архівы-школе»: экскурсія для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №28 г.Магілёва»
У рамках акцыі «Архівы-школе» 28 лютага 2024 года ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №28 г.Магілёва».
У чытальнай зале супрацоўнікі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі пазнаёмілі навучэнцаў з гісторыяй архіўнай справы Магілёўшчыны, асаблівасцямі працы архівістаў. Для навучэнцаў былі прадстаўлены дакументы, прысвечаныя гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, генацыду беларускага народа ў гады вайны.
Школьнікам быў прадэманстраваны фільм «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама была праведзена гутарка на тэму «Вызваленне г.Магілёва ў 1944 годзе».
Потым экскурсія працягнулася ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, дзе дзецям быў наглядна прадэманстраваны працэс лічбавай апрацоўкі дакументаў і ўмовы захоўвання дакументаў у архівасховішчах.