Экскурсія для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Магілёва»

У рамках акцыі «Архівы-школе» навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Магілёва» наведалі ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».

У фае архіва навучэнцы пазнаёміліся з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечанай абароне, перыяду акупацыі і вызваленню Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Размешчаныя на выставе архіўныя дакументы і фатаграфіі выклікалі шчырую цікавасць у школьнікаў.

Потым экскурсія працягнулася ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, дзе навучэнцам быў наглядна прадэманстраваны працэс лічбавай апрацоўкі дакументаў. Госці таксама пабывалі ў архівасховішчы і змаглі ўбачыць умовы захоўвання дакументаў.

У завяршэнні экскурсіі ў чытальнай зале адбыўся прагляд дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г.Дзяржынск).

 

1. Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў знаёміць навучэнцаў з банэрнай выставай.
2. Падчас гутаркі ў чытальнай зале.
3. Прагляд дакументальнага фільма «Вызваленне».