Аб правядзенні экскурсій ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – Школе»
25 і 26 чэрвеня 2026 г. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы гімназіі №8 і сярэдняй школы №42 г.Віцебска, якія знаходзяцца ў выхаваўча-аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем. У ходзе візітаў школьнікі атрымалі ўяўленне аб архіве, азнаёміліся з актуальнымі выставамі архіўных дакументаў, паназіралі за працэсамі рэстаўрацыі і лічбавага капіравання дакументаў, пабывалі ў адным з архівасховішчаў. Акрамя таго, заг. аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій А.М.Бондарава расказала дзецям пра геральдычныя сімвалы Беларусі і Віцебшчыны.
Мерапрыемствы праведзены ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе».
![]() |
| 1. Нам. дырэктара архіва Т.У.Буевіч дэманструе навучэнцам гімназіі №8 г.Віцебска выставу дакументаў «Архіўная служба Віцебскай вобласці. Аднаўленне» |
![]() |
| 2. Заг. аддзела А.М.Бондарава распавядае пра геральдычныя сімвалы Беларусі і Віцебшчыны |
![]() |
![]() |
| 3–4. Архівіст 2-й катэгорыі Ю.У.Дацэнка дэманструе навучэнцам архіўныя справы перад і пасля рэстаўрацыі |
![]() |
| 5. Навучэнцы сярэдняй школы №42 г.Віцебска ў адным з архівасховішчаў |




