У Маладзечне стартаваў міжнародны МЕДЫЯМАРАФОН « Без тэрміну даўнасці: непакорныя»

Сёння ў сярэдняй школе №14 ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыўся III Міжнародны медыямарафон для падлеткаў»Без тэрміну даўнасці: непакорныя». Мерапрыемства прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі, а таксама супрацьдзеянню фальсіфікацыі падзей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Медыямарафон разлічаны на тры дні, на працягу якіх навучэнцы школ і гімназій Маладзечна і Красненскай сярэдняй школы будуць вучыцца здымаць відэасюжэты з выкарыстаннем архіўных фота – і кінадакументаў.

Перад стартам форуму дырэктар СШ №14 Каліна Капуцкая азнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з экспазіцыяй залы памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны «разадраныя душы».

Падчас адкрыцця медыямарафону дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў і іншыя выступоўцы падкрэслівалі важнасць захавання гістарычнай памяці. І вялікую ролю ў гэтым адыгрываюць дакументальныя архіўныя крыніцы. Яны фарміруюць грамадскую свядомасць, з’яўляюцца важным інструментам культурна-асветніцкай працы.

Падзяліцца сваім вопытам і ведамі з нашымі юнымі землякамі прыехалі вопытныя дзеячы сферы кінамастацтва з Расіі і іх маладыя памочнікі з дзіцячай Кінастудыі «Ракурс» (горад Іжэўск). На медыямарафоне прадугледжаны майстар-класы, практычныя заняткі, Прагляд і абмеркаванне фільмаў і сюжэтаў, узнагароджанне пераможцаў.

Арганізатары форуму: Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне «Бумеранг» (Расійская Федэрацыя), Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт.

Крыніца Маладзечанская газета