Аб правядзенні агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» 5 ліпеня 2024 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы 3-6 класаў сярэдняй школы №40 г.Магілёва, якія знаходзяцца ў летнім аздараўленчым школьным лагеры.
У ходзе экскурсіі загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі, выкарыстання дакументаў і фарміравання НАФ Шэўчык Таццяна і загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Барцулёва Святлана пазнаёмілі навучэнцаў з гісторыяй стварэння архіва, асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці.
Расказалі аб фондах архіва і спецыфіцы працы з імі, аб умовах захоўвання дакументаў, абсталяванні архісховішчаў. Акцэнтавалі ўвагу вучняў на тым, што галоўная задача архівістаў – захаваць дакументальную спадчыну, даць магчымасць людзям знаёміцца з архіўнымі дакументамі.
Таксама юнакі азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: Абарона горада Магілёва, Партызанскі рух, 80-годдзе вызвалення горада Магілёва, Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнні экскурсіі госці азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.
![]() |
1. Навучэнцы ў музейным пакоі |
![]() |
2. Навучэнцы падчас экскурсіі ў архівасховішчы |