Выставы, лекцыі, квізы і пасланне беларусам будучыні: маладзечанскія архівісты прынялі ўдзел у абласным святкаванні Дня народнага адзінства

21 верасня ў Маладзечне адбылося абласное свята, прысвечанае Дню народнага адзінства. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі архівісты занальнага дзяржархіва. Маштабная падзея сабрала людзей з розных куткоў вобласці і стала сімвалам згуртаванасці і адзінства беларускага народа.

У рамках свята архівісты прадставілі разнастайныя выставы, якія адлюстроўваюць важныя гістарычныя падзеі, у якіх адлюстраваны значнасць адзінства: этапы фарміравання дзяржаўнасці, нацыянальна-вызваленчы рух у 1921-1939 гг., генацыд у гады Вялікай Айчыннай вайны і вызваленне Беларусі, на інфармацыйных ралапах і стваральныя факты цяперашняга часу і не толькі. У агульную экспазіцыю інтэграваныя выставачныя матэрыялы і дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога архіва, Прэзідэнцкай бібліятэкі. Інтэрактыўныя мерапрыемствы, віктарыны і лекцыі дазволілі кожнаму ўдзельніку глыбей зразумець гісторыю і прафесію архівіста.

Асаблівым момантам стала стварэнне архіўнай капсулы з лістамі беларусам будучыні. У гэтым праекце прынялі ўдзел дэпутаты, лідары і актывісты партый і грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі мясцовай вертыкалі ўлады, журналісты, а таксама жыхары і госці горада. Кожны з іх пакінуў свае думкі і пажаданні ў пасланнях, якія стануць часткай гісторыі і будуць перададзены будучым пакаленням. Гэта не толькі спосаб захаваць памяць аб сучаснасці, але і важны крок да фарміравання адзінага Гістарычнага наратыву.

– Дзень народнага адзінства – гэта не проста свята, а важная падзея, якая падкрэслівае каштоўнасць супрацоўніцтва і ўзаемаразумення сярод грамадзян. Ён спрыяе ўмацаванню сацыяльных сувязяў і фармаванню грамадзянскай ідэнтычнасці. Маштаб мерапрыемства прадэманстраваў, як важна аб’ядноўваць намаганні для дасягнення агульных мэт і стварэння светлай будучыні для ўсіх беларусаў, падзялілася меркаваннем дырэктар занальнага дзяржархіва ў г.Маладзечна Іна Пудакевіч.

Такім чынам, удзел архівістаў у гэтым свяце стаў не толькі ўкладам у захаванне гістарычнай памяці, але і важным крокам ва ўмацаванні адзінства і салідарнасці народа.

 

1. Намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта А.І.Ільясевіч знаёміцца з матэрыяламі выставы
2. Архіўная выстава ў аб’ектыве журналістаў
3. Дэпутаты, лідэры і актывісты партый і грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі мясцовай вертыкалі ўлады, журналісты, а таксама жыхары і госці горада пішуць пасланні беларусам будучыні
4. Намеснік дырэктара ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў
у г.Маладзечне» Т.У.Шылко праводзіць віктарыну