Установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» праведзены кіналекторый у Глыбоцкім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь
12 ліпеня 2024 года ў Глыбоцкім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь праведзены кіналекторый «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Перад праглядам дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаваным Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, выступіў дырэктар Дзяржархіва ў г.Глыбокае Васіль Васільевіч Марозаў, які распавёў аб стварэнні фільма, які аднаўляе храналогію вызвалення тэрыторыі нашай краіны і запрасіў прысутных на свае вочы убачыць гісторыю, якая ажыла ў кадры.
Гледачы з вялікай цікавасцю акунуліся ў падзеі, якія адбываліся 80 гадоў таму.