Паказ дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі» ў ДУА «Гімназія №5 імя У.С.Караткевіча г.Гродна»
29 красавіка 2026 года супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў ДУА «Гімназія №5 імя У.С.Караткевіча г.Гродна» быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаванага да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Перад пачаткам паказу загадчык сектара публікацыі і археаграфічнай апрацоўкі дакументаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці Вольга Шнэк распавяла навучэнцам пра трагічныя падзеі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пра шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю і эканоміку краіны, а таксама пра гераізм ліквідатараў аварыі, якія цаной сваіх жыццяў і здароўя ліквідавалі наступствы катастрофы.
![]() |
| 1. Выступленне супрацоўніка архіва В.І.Шнэк перад навучэнцамі ДУА «Гімназія №5 імя У.С.Караткевіча г.Гродна» |
![]() |
| 2. Навучэнцы ДУА «Гімназія №5 імя У.С.Караткевіча г.Гродна» падчас прагляду фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі» |

