Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адзінага ўрока, прысвечанага Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у межах рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
13 сакавіка 2026 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Юрый Шастапалаў і старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка правялі адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для навучэнцаў старэйшых класаў у ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля».
Юрый Шастапалаў расказаў навучэнцам пра значэнне Канстытуцыі для кожнага члена грамадства і гісторыю прыняцця Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь. Звяртаючыся да старэйшакласнікаў, ён сказаў:
– Тры дзясяткі гадоў беларускае грамадства развівалася і ўдасканальвалася. Разам з намі змянялася і Канстытуцыя, але ўсе змены і дапаўненні заўсёды адобраны народам і большасцю выбаршчыкаў праз рэспубліканскія рэферэндумы. Найвышэйшай каштоўнасцю нашага грамадства і дзяржавы з’яўляецца чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі. Нашым грамадзянам уласціва любоў да Радзімы, клопат аб яе росквіце, адказнасць за яе лёс. І кожны з нас упэўнены ў тым, што наша жыццё, свабода і правы надзейна абаронены дзяржавай. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца гарантам і забяспечваюць кожнаму грамадзяніну правы і свабоды, неабходныя для стваральнай працы, гарманічнага развіцця асобы і годнага жыцця.
Мая Вашчанка расказала навучэнцам пра правы і абавязкі грамадзян, якія замацаваны ў Канстытуцыі – гэта права на працу, бясплатную адукацыю і ахову здароўя, сацыяльная дапамога маладым сем’ям, права недатычнасці асобы, права кожнага грамадзяніна абіраць і быць абраным у вышэйшыя органы кіравання дзяржавай і іншыя правы. А таксама пра неабходнасць ведаць і выконваць абавязкі. Гэта абарона Радзімы ад знешніх пагроз, захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, гераізме і самаадданасці беларускага народа.
Навучэнцам быў паказаны дакументальны фільм БДАКФФД аб гісторыі стварэння Канстытуцыі з часоў Вялікага Княства Літоўскага да сучаснасці.
![]() |
| 1. Выступленне дырэктара архіва Ю. Шастапалава |
![]() |
| 2. Дэманстрацыя фільма аб Канстытуцыі |
![]() |
| 3. Удзельнікі ўрока |
![]() |
| 4. Дырэктар архіва Ю.Шастапалаў падчас мерапрыемства |



