«Выбар на мэтавы кірунак»: серыю прафарыентацыйных сустрэч у школах горада правялі архівісты Маладзечна
Мэтавая форма падрыхтоўкі – адна з траекторый ўсвядомленага выбару сваёй будучай прафесіі. Яе перавага складаецца ў тым, што абітурыент пасля заканчэння навучання на працягу мінімум пяці гадоў будзе мець Гарантаванае працоўнае месца з прадастаўленнем яму ўсіх ільгот і гарантый як маладому спецыялісту. Пра гэта і не толькі гаварылі прадстаўнікі занальнага дзяржархіва ў горадзе Маладзечна падчас прафарыентацыйных сустрэч з навучэнцамі горада.
На працягу тыдня дырэктар архіва Іна Пудакевіч і загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Алена Тамковіч даносілі будучым абітурыентам асновы прафесіі архівіста, магчымасці працаўладкавання і мэтавага набору ў ВНУ. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі старшакласнікі сярэдніх школ №1, 2, 4, 5, 8, 12 і 14 Маладзечна. Навучэнцы атрымалі інфармацыю аб спецыялізаваных навучальных установах і праграмах, якія рыхтуюць спецыялістаў у гэтай галіне, а таксама атрымалі ўяўленне аб тым, што кожны дакумент — гэта не проста папера, а сведчанне аб жыцці людзей, падзеях і з’явах, якія фарміравалі нашу краіну.
Маладзечна працягвае актыўна працаваць над папулярызацыяй сваёй дзейнасці і прыцягненнем новых кадраў, бо менавіта ад моладзі залежыць будучыня захавання гістарычнай памяці нашага народа. Архівісты выказалі надзею, што сярод удзельнікаў сустрэч знойдуцца тыя, хто зацікавіцца архіўнай справай і абярэ гэты шлях для сваёй прафесійнай кар’еры, які стане не толькі працай, але і прызваннем.
![]() |
1. Прафарыентацыйная сустрэча ў ДУА»Сярэдняя школа №14 г.Маладзечна» |
![]() |
2. Прафарыентацыйная сустрэча ў ДУА « Сярэдняя школа №8 г.Маладзечна» |
![]() |
3. Прафарыентацыйная сустрэча ў ДУА « Сярэдняя школа №5 г.Маладзечна» |
![]() |
4. Прафарыентацыйная сустрэча ў ДУА « Маладзечанская сярэдняя школа №1 імя Янкі Купалы» |