Удзел БДАМЛМ ў акцыі «Збяром школьны партфель разам»
15 жніўня 2025 года напярэдадні новага навучальнага года ў межах дабрачыннай акцыі «Збяром школьны заплечнік разам», арганізаванай рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Беларускі дзіцячы фонд», адбылася сустрэча прадстаўнікоў працоўнага калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва — старшыні першаснай арганізацыі БРСМ архіва-музея І.А.Лабовіча і вядучага архівіста В.В.Капітонавай з прадстаўніком дзіцячага фонду.
Работнікі архіва-музея перадалі школьныя прыналежнасці, сабраныя калектывам установы для дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічных цэнтрах, дзецям-сіротам, выхаванцам дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, а таксама дзецям, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях.
Выказваем надзею, што падарункі да пачатку новага навучальнага года будуць карыснымі і прынясуць радасць тым дзецям, якім дапамагае «Беларускі дзіцячы фонд».
![]() |
| 1. Падчас удзелу ў акцыі «Збяром школьны заплечнік разам» |
![]() |
| 2. Старшыня першаснай арганізацыі БРСМ архіва-музея, архівіст І.А.Лабовіч і вядучы архівіст В.В.Капітонава |

