Уручэнне камплекта кніг, выдадзеных у рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы» ў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Ліды»
01.09.2025 архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі І.Л.Вазвышаева наведала ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Ліды» і прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў. І.Л.Вазвышаева павіншавала ўсіх з пачаткам навучальнага года і ад імя Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь уручыла адміністрацыі школы камплект кніг, выдадзеных у рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы». Гэтая школа была выбрана не выпадкова. На працягу 2 гадоў школа сумесна з дзяржаўным архівам ўдзельнічае ў праекце «Юны архівіст». У рамках рэалізацыі гэтага праекта школьнікі знаёмяцца з гісторыяй роднага краю, а таксама з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва.
![]() |
| Падчас правядзення ўрачыстай лінейкі. |
