Урок у гонар Усесусветнага дня пошты ў сярэдняй школе №7 г.Рэчыцы
9 кастрычніка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы правёў у сярэдняй школе №7 г.Рэчыцы занятак па тэме «Наш сябар – паштальён», прымеркаваны да Усесусветнага дня пошты. Архівісты расказвалі навучэнцам 5 класа аб фондаўтваральніку архіва – удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны і рэчыцкім паштальёне Яўгеніі Аляксандраўне Адамовіч – і паказвалі яе дакументы ў прэзентацыі.
Кульмінацыяй урока стала займальная віктарына «Планета Пошта», у ходзе якой дзеці бліскуча прадэманстравалі свае веды аб поште і прафесіі паштальёна.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
1-4. Навучэнцы 5 класа сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы слухаюць біяграфію рэчыцкага паштальёна Я.А. Адамовіч |
![]() |
![]() |
5-6. Навучэнцы 5 класа сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы адказваюць на пытанні віктарыны «Планета Пошта» |