Акцыя «Архівы – школе» для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Баранавічы ім. С.І.Грыцаўца»
У рамках акцыі «Архівы – школе» 25 сакавіка 2025 г. занальны дзяржархіў у г.Баранавічы наведалі навучэнцы 7 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Баранавічы ім. С.І.Грыцаўца». Вучням расказалі пра гісторыю архіва ў г.Баранавічы, дакументы, якія захоўваюцца ў дзяржархіве і формах іх выкарыстання, пазнаёмілі з дакументамі, якія змяшчаюць звесткі аб шкодзе, прычыненай нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд часовай акупацыі Баранавіцкай вобласці ў 1941-1944 гг. А таксама пазнаёмілі з youtube-каналам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, па якім праглядзелі відэаролікі.
Па выніках атрыманай інфармацыі з дзецьмі быў праведзены інтэрактыў з выкарыстаннем штучнага інтэлекту (а працы архівіста).
У канцы ўрока была праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчы, дзе навучэнцам расказалі аб умовах забеспячэння захаванасці дакументаў.
![]() |
1. Прагляд відэа з youtube-канала БДАКФФД |
![]() |
![]() |
2-3. У архівасховішчы |