Адкрыццё дакументальнай выставы «Добраўпарадкаванне краіны праз прызму часу»
У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адкрылася дакументальная выстава «Добраўпарадкаванне краіны праз прызму часу». Гэта першая выстава з цыклу прысвечанных Году Добраўпарадкавання.
У нашай краіне 2025 год аб’яўлены Годам Добраўпарадкавання. Кіраўнік дзяржавы А.Р.Лукашэнка даў старт пяцігодцы якасці. Дадзенае рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця датычнасці да будучыні краіны. У межах пазначанага года добраўпарадкавання краіны плануецца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне санітарнага стану населеных пунктаў, добраўпарадкаванне грамадскіх прастор і стварэнне камфортнага гарадскога асяроддзя.
Варта адзначыць, што беларусы з даўніх часоў адчувалі адказнасць за лёс сваёй краіны і навядзенне парадку на роднай зямлі.
Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны, з пачаткам новай эканамічнай палітыкі Савецкая ўлада ўзялася за пераадоленне разрухі і ў гарадской гаспадарцы. У рамках адраджэння разбуранай народнай гаспадаркі ўзнiклi суботнікi. Першы з іх прайшоў яшчэ ў ноч на суботу 12 красавіка 1919 г., калі 15 рабочых чыгуначнага дэпо «Масква-Сартавальная» на Казанскай чыгунцы па ўласнай ініцыятыве засталіся пасля змены ў цэху і адрамантавалі тры паравозы. Неўзабаве суботнікі сталі масавай з’явай, у тым ліку і ў Беларусі.
Пасля ўсталявання міру ў Савецкім Саюзе паўстала велізарная неабходнасць тэрміновага пераходу краіны на індустрыяльныя рэйкі з мэтай ліквідацыі прамысловага разрыву. За гады першых пяцігодак (1928-1937 гг.) на ўсёй тэрыторыі велізарнай краіны было пабудавана звыш 6000 новых прамысловых прадпрыемстваў, створаны новыя галіны прамысловасці, у тым ліку аўтамабільная, трактарная, хімічная і іншыя, што дазволіла выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у верасні 1939 г. пачаліся пераўтварэнні на далучаных тэрыторыях, падчас якіх сяляне атрымалі зямлю, а ў гарадах часовыя ўправы бралі на ўлік фабрыкі і заводы, пакінутыя іх уладальнікамі, арганізоўвалі вытворчасць з мэтай не дапусціць таварнага дэфіцыту. Па распараджэнні часовых упраў у першыя дні пасля ўз’яднання на прадпрыемствах быў усталяваны 8-гадзінны працоўны дзень, уведзена бясплатнае медыцынскае абслугоўванне насельніцтва, адменена плата за навучанне ў школах. У выніку працоўныя Заходняй Беларусі сталі паўнапраўнымі гаспадарамі свайго жыцця, актыўнымі ўдзельнікамі акультурвання сваіх гарадоў і вёсак.
НАРБ прадставіў на выставе сапраўдныя архіўныя дакументы за 1920-1940 гг.: Палажэнне аб суботніках Бюро суботнікаў пры КПБ; звесткі аб суботніку і нядзельніку камуністычных ячэек; зводка аб работах, выкананых падчас суботніка на чыгуначнай станцыі Мінск; спісы ўстаноў і колькасць асоб, якія ўдзельнічалі ў суботніках; дакладная запіска ў ЦВК Беларусі аб неабходнасці збору сродкаў на добраўпарадкаванне дзіцячых устаноў; дакладная запіска сакратара ЦК КП(б)Б П.Панамарэнкі ў ЦК ВКП(б) аб добраўпарадкаванні раённых цэнтраў заходніх абласцей Беларускай ССР; дакладная запіска ў ЦК КП(б)Б па пытанні плана будаўніцтва і ўпарадкавання калгасных рынкаў па г.Мінску і іншыя дакументы.
З выставай азнаёміліся работнікі архіва і шматлікія наведвальнікі чытальнай залы.
![]() |
1. Афіша дакументальнай выставы «Добраўпарадкаванне краіны праз прызму часу» |
![]() |
2. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць работнікаў НАРБ з выставай «Добраўпарадкаванне краіны праз прызму часу» |
![]() |
3. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць работнікаў НАРБ з выставай «Добраўпарадкаванне краіны праз прызму часу» |
![]() |
4. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
5. Унікальныя дакументы НАРБ |
![]() |
6. Фотаздымкі з мерапрыемстваў НАРБ па добраўпарадкаванні |
![]() |
7. Фотаздымкі з мерапрыемстваў НАРБ па добраўпарадкаванні |
![]() |
8. Улетка аб правядзенні масавага нядзельніка на пл. Свабоды ў г.Мінску |
![]() |
9. Дакладная запіска ў ЦК КП(б)Б аб стане добраўпарадкавання калгасных рынкаў г.Мінска, 1940 г., стар.1 |
![]() |
10. Дакладная запіска ў ЦК КП(б)Б аб стане добраўпарадкавання калгасных рынкаў г.Мінска, 1940 г., стар.2 |
![]() |
11. Дакладная запіска ў ЦК КП(б)Б аб стане добраўпарадкавання калгасных рынкаў г.Мінска, 1940 г., стар.3 |