Аб пашыраным пасяджэнні калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

2 лютага 2024 года адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім былі падведзены вынікі работы архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь за 2023 год і вызначаны задачы на 2024 год.

У рабоце калегіі прынялі ўдзел Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменка, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь І.М.Эйсмант, начальнік упраўлення справаводства і пратакольнай работы Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Н.В.Шасцілоўская, начальнік упраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, палкоўнік юстыцыі В.У.Талкачоў, намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, палкоўнік Д.А.Фёдараў, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук В.Л.Лакіза, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» І.С.Ганчарук, загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта С.Н.Ходзін, начальнік Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Б.Н.Гаркавы.

З дакладам выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў.

Дырэктар Дэпартамента адзначыў, што ў Год міру і стварэння аднымі з асноўных напрамкаў дзейнасці галіны з’яўляліся выкананне даручэнняў Прэм’ер-Міністра Рэспублікі Беларусь па ўзмацненні інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці, актывізацыі работы па выкарыстанні дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы архіўных устаноў.

Усе задачы Урада Рэспублікі Беларусь і рашэнні, дадзеныя на выніковым пасяджэнні ў лютым 2023 года, галіной выкананы.

Дзяржаўнымі архівамі на пастаяннае захоўванне ад арганізацый прынята 124399 справы.

За справаздачны перыяд было выраблена 1 млн. 600 тыс. электронных старонак.

За аналізаваны перыяд арганізавана і праведзена – 326 выставак.

У 2023 годзе на сайтах дзяржаўных архіўных устаноў размешчана 147 віртуальных выставак.

Інтэнсіўнасць гэтай работы дазволіла галіне ўжо за тры гады выканаць 84 працэнты пяцігадовага плана.

У 2023 годзе асноўнымі тэматычнымі напрамкамі былі: асвятленне гісторыі беларускай дзяржаўнасці, гераізму беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, злачынстваў нацысцкіх захопнікаў.

Найбольш маштабнымі сталі выставы «Гісторыя развіцця выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь», «100-годдзю Вярхоўнага Суда», а таксама «90-годдзю з дня афіцыйнага адкрыцця Дома Урада».

У рамках віртуальнага праекта «Гарады Беларусі» падрыхтавана 41 выстава (у Рэспубліцы Беларусь 115 гарадоў).

У 2023 годзе вялася актыўная работа па будаўніцтве і рэканструкцыі дадатковых плошчаў для архіўных устаноў галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі Віцебскай, Гомельскай Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. У наступныя гады гэта дасць магчымасць ліквідаваць запазычанасць больш як 800 тыс. адзінак захоўвання перад крыніцамі камплектавання і палепшыць умовы захоўвання дакументаў.

За час рэалізацыі праекта «Біяграфія маёй краіны» створана 190 відэаролікаў, з якіх у 2023 годзе падрыхтавана 114 (у 2022 – 66). Гэтыя ролікі размяшчаюцца на відэахостынгу Ютуб і тэлеграм-каналах АТН_Ньюс і Міністэрства юстыцыі.

У развіццё гэтай работы сфарміраваны новы праект «Адкрыты кінаархіў», мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя гісторыі Беларусі ў грамадстве. Першы цыкл прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта створаны 8 ролікаў сацыяльнай рэкламы.

Цяпер колькасць трансляцый названых ролікаў у кінатэатрах і месцах агульнадаступнага карыстання ў рэспубліцы складае больш як 100 тыс.

Другім напрамкам праекта стала падрыхтоўка і арганізацыя кіналектарыяў, прысвечаных юбілейным датам. На сённяшні дзень для іх арганізацыі створаны 6 дакументальных фільмаў, прысвечаных вызваленню сталіцы Беларусі горада Мінска і пяці абласным цэнтрам: Брэст, Гомель, Віцебск, Гродна і Магілёў.

У 2023 годзе былі арганізаваны два пілотныя кіналекторыі на тэмы: «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь» і «Вызваленне і адраджэнне Беларускай сталіцы».

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» арганізавана звыш 950 мерапрыемстваў, якія наведалі больш за 14 тысяч школьнікаў і студэнтаў.

У развіццё гэтай акцыі рэалізуецца новы пілотны праект «Юны архівіст». У гэтых мэтах за кожным архівам замацавана навучальная ўстанова, з якой заключана пагадненне і праводзіцца работа ў профільных класах сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці. У 2023 годзе праведзена 150 мерапрыемстваў.

У лістападзе 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь у рамках сацыяльна значнага праекта «Без тэрміну даўнасці: непакораныя» быў адкрыты кінамарафон «Бумеранг». Мерапрыемства арганізавана з удзелам міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыяй «Дзіцячае медыйнае аб’яднанне Бумеранг» (Расійская Федэрацыя) і архівам кінафотафонадакументаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 250 беларускіх навучэнцаў з 16 навучальных устаноў.

Праект з’яўляецца працягам сістэмнай работы з моладдзю і накіраваны на напаўненне медыяпрасторы кантэнтам, які перашкаджае скажэнню гісторыі Беларусі і Расіі.

У 2023 годзе архіўнымі ўстановамі падрыхтавана 14 выданняў. Асноўны напрамак выдавецкай дзейнасці – адлюстраванне тэмы Вялікай Айчыннай вайны, генацыду беларускага народа.

Міністэрствам юстыцыі сумесна з Беларускім тэлеграфным агенцтвам выдадзены новы зборнік архіўных дакументаў «Архівы. Нічога, акрамя праўды». Гэты праект стаў кнігай памяці мільёнам ахвяр мірных грамадзян, знішчаных у гады вайны.

У выкананні даручэння Прэм’ер-Міністра Рэспублікі Беларусь у 2023 годзе створаны інтэрнэт-сайт «Дакументальны летапіс Беларусі», асноўнай мэтай якога з’яўляецца прадстаўленне аб’ектыўнай інфармацыйнай карціны гісторыі беларускай дзяржаўнасці на аснове першакрыніц-дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. За 2023 год на сайце размешчана 352 падзеі перыяду 1919–1953 гадоў, якія ўключаюць 392 архіўныя дакументы.

На інтэрнет-сайце «Партызаны Беларусі» ўнесена 217 658 электронных старонак на ўдзельнікаў партызанскага руху.

Пастаянна папаўняецца раздзел «Карты партызанскіх баёў і аперацый». Цяпер размешчана 101 карта з апісаннем.

Павялічылася база дадзеных сайта «Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (лічыцца 9 194 знішчаных фашыстамі населеных пунктаў).

Прадоўжана напаўненне інтэрнет-сайта «Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь». Агульная іх колькасць у базе даных складае 2642 сімвала. У 2023 годзе ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь унесена 83 афіцыйныя геральдычныя сімвалы.

Дзяржаўнымі архівамі выканана 30933 запыты. Колькасць наведванняў чытальных залаў архіваў склала 21 747 грамадзян.

У адпаведнасці з даручэннем Міністра юстыцыі Дэпартаментам па архівах і справаводству сумесна з галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі з 1 верасня па 30 лістапада 2023 г.быў арганізаваны конкурс «Лепшая чытальная зала дзяржаўнага архіва».

У снежні 2023 года падведзены вынікі конкурсу і сёння пераможцам будуць уручаны пераходныя прызы.

Першыя месцы занялі:

сярод рэспубліканскіх архіваў – Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь;
сярод абласных архіваў – Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці;
сярод занальных архіваў – Занальны архіў у г.Рэчыцы.

У справаздачным годзе ўпершыню ў галіне арганізавана распрацоўка відэаўрокаў па асноўных напрамках работы. Створаны 31 відэаўрок 28 дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі. Матэрыялы размешчаны на інтэрнет-сайце «Архівы Беларусі».

У архіўных установах працягвалася праца па аднаўленні арыгіналаў архіўных дакументаў. Агульны аб’ём рэстаўрацыі і рамонту архіўных дакументаў склаў 660.307 лістоў.

У рамках мерапрыемстваў прафілактычнага і папераджальнага характару дзяржаўнымі архівамі ў 2023 годзе праведзена 148 семінараў па пытаннях архіўнай справы і справаводства, аказана каля 4700 кансультацый.

15 лістапада 2023 г.упершыню ў Міністэрстве юстыцыі адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада «Актуальныя пытанні дзейнасці тэрытарыяльных (гарадскіх і раённых) архіваў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў».

На развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных архіўных устаноў у мінулым годзе было накіравана 23,9 млн. рублёў (з рэспубліканскага бюджэту – 6,9 млн. рублёў, з абласных (г. Мінска) бюджэтаў – 17 млн. рублёў).

У рамках міжнароднай дзейнасці традыцыйна найбольш цеснае супрацоўніцтва ў нас склалася з расейскімі калегамі.

4 кастрычніка 2023 г.у горадзе Мінску адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага архіўнага агенцтва (Расійская Федэрацыя). У ходзе работы калегій было разгледжана пытанне «Аб рабоце з дакументамі асабістага паходжання ў дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі».

Плённае супрацоўніцтва ўстанавілася з калегамі з Рэспублікі Татарстан. У маі 2023 года паміж нашымі ведамствамі падпісана дарожная карта аб супрацоўніцтве архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікай Татарстан. Заключаны мемарандумы аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным архівам Рэспублікі Татарстан і Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, а таксама Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Была праведзена комплексная ацэнка работы дзяржаўных архіваў за 2023 год.

Па выніках 2023 года лепшым рэспубліканскім архівам стаў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, абласных архіваў – Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці, занальных дзяржаўных архіваў – Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе.

Асноўнымі задачамі галіны на 2024 год для дзяржаўных архіўных устаноў з’яўляюцца:

1. Працягнуць у калектывах архіўных устаноў тлумачальна-агітацыйную работу да маючага адбыцца ў Рэспубліцы Беларусь Адзінага дня галасавання, які пройдзе 25 лютага 2024 года.
2. У аб’яўлены Кіраўніком дзяржавы Годам якасці, забяспечыць па ўсіх напрамках дзейнасці архіўных устаноў якасць работ.
3. Ажыццяўляць выкананне паказчыкаў праграмы «Культура Беларусі» неабходна з нарастаючым вынікам.
4. Арганізаваць рэалізацыю плана падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 80-й гадавіны вызвалення савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 г.№316.
5. Працягнуць рэалізацыю даручэнняў Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, даных 5 жніўня 2022 года.
6. Дадатковымі асноўнымі тэматыкамі для выставачных мерапрыемстваў з’яўляюцца: 30-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 85-годдзе ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР.
7. Забяспечыць асваенне ў поўным аб’ёме грашовых сродкаў, выдзеленых у 2024 годзе на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы архіўных устаноў.
8. Працягнуць павышэнне кваліфікацыі кіраўнікоў і работнікаў архіўных устаноў.

Пасля асноўнага даклада перад удзельнікамі пашыранага пасяджэння калегіі выступілі І.М.Эйсмант, В.У.Талкачоў, Н.В.Шасцілоўская, Д.А.Фёдараў, І.С.Ганчарук.

У сваім выступленні Міністр юстыцыі С.Н.Хаменка станоўча ацаніў работу Дэпартамента па архівах і справаводстве і ў цэлым архіўнай галіны ў 2023 годзе.

Міністрам юстыцыі было адзначана, што матэрыяльнае забеспячэнне архівістаў напрамую залежыць ад пазабюджэтных фондаў, адной з асноўных крыніц якога з’яўляецца выкананне генеалагічных запытаў.

С.Н.Хаменка ўказаў на неабходнасць у Год якасці арганізаваць выяўленне дакументаў, якія датычацца айчынных прадпрыемстваў, якія першымі выпусцілі прадукцыю, якая атрымала Знак якасці.

Міністрам была падкрэслена важнасць рэалізацыі праекта «Дакументальны летапіс Беларусі». На яго ўказанне ход рэалізацыі праекта неабходна ўключыць у рашэнне калегіі.

У рамках мерапрыемстваў, звязаных з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, неабходна асабліва адзначаць, што кожны горад Беларусі мае сваю дату вызвалення. Гэтую інфармацыю трэба актыўна даводзіць да шырокіх колаў грамадскасці і перш за ўсё моладзі.

Было адзначана, што прыярытэтамі ў рабоце дзяржаўных архіваў неабходна лічыць забеспячэнне захаванасці дакументаў, пажарнай бяспекі архівасховішчаў, памяшканняў.

Міністр юстыцыі станоўча ацаніў асваенне фінансавых сродкаў дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі.

У завяршэнні свайго выступлення Міністр юстыцыі падкрэсліў важнасць электаральнай кампаніі ў Беларусі, якая пачынаецца ў 2024 годзе і працягнецца ў 2025 годзе.

У другой частцы работы калегіі Міністрам юстыцыі С.Н.Хаменка і дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводстве А.Л.Воінавым былі ўручаны ўзнагароды работнікам дзяржаўных архіўных устаноў і дзяржаўным архівам.

«Міністр юстыцыі Беларусі: Праца па аднаўленні гістарычнай справядлівасці – адна з асноўных задач на 2024 год» (сюжэт на сайце Белтэлерадыёкампаніі)