Архіўная практыка для навучэнцаў УА «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз»

Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» 1 і 4 снежня адбылося захапляльнае мерапрыемства для навучэнцаў 6-9 класаў установы адукацыі «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз», якая прайшла ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе». Экскурсія па архіве стала сапраўдным святам для юных гасцей, якія з вялікай цікавасцю пазнаёміліся са штодзённай працай архівістаў і асаблівасцямі захоўвання і выкарыстання дакументаў.

У ходзе экскурсіі асаблівая ўвага была ўдзелена практычным навыкам, школьнікам дазволілі паспрабаваць самім выканаць асобныя віды работ архівіста, якія дазваляюць лепш зразумець важнасць архіўнай справы. Гэты занятак выклікаў жывую цікавасць у рабят, і многія з іх з задавальненнем спрабавалі сябе ў ролі архівістаў.

У завяршэнні экскурсіі ў актавай зале архіва дзецям быў паказаны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

 

1. Навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз» вядуць пошук спраў у архівасховішчы.
2. Загадчыца аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Троцкая знаёміць школьнікаў з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся».
3. Вучні санаторнай школы-інтэрната праводзяць аблічбоўку архіўных дакументаў.
4. Школьнікі вывучаюць выставу архіўных дакументаў.
5. Навучэнцы УА «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз» падчас дэманстрацыі дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі».