Захавальнікі гістарычнай спадчыны
У межах акцыі «Архівы-школе» 25 сакавіка 2025 года вучні 6 «А» класа гімназіі №3 г.Пінска наведалі ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Пінску».
Архівістам 1 катэгорыі Качаргіной Наталляй праведзена лекцыя «Захавальнікі гістарычнай спадчыны». Вучням распавялі пра гісторыю ўзнікнення архіва, яго структуры, захаванне, выкарыстанне архіўных дакументаў. Асаблівая ўвага была аддадзена ролі архіваў у захаванні гістарычнай памяці. У ходзе лекцыі было падкрэслена, што дакументы, якія захоўваюцца ў архівах, з’яўляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі для вывучэння гісторыі нашай краіны, яе культуры і традыцый. У канцы лекцыі была праведзена аглядная экскурсія па архіве, дзе вучні азнаёміліся з асаблівасцямі захоўвання дакументаў.
У межах праекта «Адкрыты кінаархіў» быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне г.Брэста», створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Таксама для дзяцей былі падрыхтаваны інфармацыйныя буклеты для арганізацыі сярод навучэнцаў падпіскі на канал БДАКФФД.
![]() |
1. У час правядзення экскурсіі ў архівасховішчы |
![]() |
2. Агульны фотаздымак класа з супрацоўнікамі архіва |
![]() |
3. Архівіст дэманструе рэдкія архіўныя дакументы |
![]() |
4. Архівіст праводзіць лекцыю |
![]() |
5. Уручэнне інфармацыйных буклетаў для арганізацыі сярод вучняў подпісу на канал БДАКФФД |
![]() |
6. Інфармацыйныя буклеты, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Занальнага дзяржаўнага архіва, для арганізаыі подпісу на канал БДАКФФД |