Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прэзентацыі выставы «Юнацтва, праведзеная ў рабстве. Лісты на Радзіму»

30 студзеня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» у рамках праекта «Архівы – школе» была праведзена прэзентацыя выставы «Юнацтва, праведзеная ў рабстве. Лісты на Радзіму» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №34 г.Гомеля».

Старшы навуковы супрацоўнік Мая Валянцінаўна Вашчанка прадставіла дзецям дакументы абласнога архіва аб масавым угоне моладзі ў фашысцкую Германію з тэрыторыі Беларусі – спісы сагнаных школьнікаў, заявы сведкаў аб масавым угоне падлеткаў, фільтрацыйныя справы юнакоў і дзяўчат і іншыя гістарычныя дакументы. Яна расказала вучням аб тым, што падчас Другой сусветнай вайны з тэрыторыі Беларусі ў Германію было вывезена каля 50 тысяч дзяцей і падлеткаў, якія назаўжды страцілі дзяцінства. Мая Валянцінаўна звярнула асаблівую ўвагу школьнікаў на архіўныя дакументы аб фактах цяжкай працы моладзі на ваенных заводах, рудніках, абаронных работах і ў сельскай гаспадарцы фашысцкай Германіі. На выставе прадстаўлены лісты сагнаных маладых хлопцаў на Радзіму з калекцыі лістоў абласнога архіва, у якіх яны паведамлялі родным толькі аб тым, што яшчэ жывыя. Нямецкія ўлады падвяргалі жорсткай цэнзуры лісты остарбайтэраў на Радзіму і пісаць аб пазбаўленнях было забаронена. Многія архіўныя дакументы выставы прадстаўлены ў выглядзе фатаграфій юнакоў і дзяўчат, адпраўленых у Германію.

Навучэнцы з цікавасцю разглядалі архіўныя дакументы і задавалі пытанні.

 

1. Выстава дакументаў «Юнацтва, праведзеная ў рабстве. Лісты на Радзіму
2. Лісты, прадстаўленыя на выставе
3.Старшы навуковы супрацоўнік М.В.Вашчанка расказвае пра архіўныя дакументы
4. Удзельнікі прэзентацыі