Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў на IX рэспубліканскім фестывалі беларускіх фільмаў у г.Брэсце 25-29 верасня 2025 года

26 верасня 2025 г. работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў прынялі ўдзел у круглым стале «Кінафотадакумент як гістарычная памяць подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчынай вайне», які прайшоў у рамках Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў на IX рэспубліканскім фестывалі. Мерапрыемства праходзіла ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці Дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

Арганізатарамі круглага стала з’яўляюцца Беларускі Саюз кінематаграфістаў, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотадакументаў, Беларускі музей мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

У час мерапрыемства перад удзельнікамі і гасцямі круглага стала выступілі савецкая і расійская актрыса, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984 г.), Алена Мікалаеўна Барзова, доктар гістарычных навук Ірына Маслава.

Намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік выступіў на круглым стале, расказаўшы аб напрамках работы архіва па выкарыстанні архіўных дакументаў, у прыватнасці ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў», і садзейнічанні архіва ў напрамку грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі і захавання гістарычнай памяці.

Для гасцей і ўдзельнікаў круглага стала, сярод якіх прысутнічалі выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Сокал» быў арганізаваны паказ фільма «Вызваленне г.Брэста», створанага ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў», і кінафільма «Я – крэпасць, вяду бой» (рэж. І.Пікман, 1974 г.). Кадры з відамі вызваленага г.Брэста і Брэсцкай крэпасці выклікалі жывую цікавасць удзельнікаў мерапрыемства.

 

1. Выступленне намесніка загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэліка на круглым стале «Кінафотадакумент як гістарычная памяць подзвігу савецкага народа ў ВАВ»
26 верасня 2025 г., г.Брэст
2. Паказ фільма «Вызваленне Брэста» падчас круглага стала «Кінафотадакумент як гістарычная памяць подзвігу савецкага народа ў ВАВ»
26 верасня 2025 г., г.Брэст
3. Алена Мікалаеўна Барзова, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР 1984 г. падчас круглага стала «Кінафотадакумент як гістарычная памяць подзвігу савецкага народа ў ВАВ»
26 верасня 2025 г., г.Брэст
4. Удзельнікі круглага стала «Кінафотадакумент як гістарычная памяць подзвігу савецкага народа ў ВАВ», які прайшоў у рамках IX рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў
26 верасня 2025 г., г.Брэст