Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў мерапрыемстве «Лёсы дзяцей вайны» ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля»
9 снежня 2024 г. старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Мая Валянцінаўна Вашчанка прыняла ўдзел у адзіным уроку памяці «Лёсы дзяцей вайны» ў сярэдняй школе №75 г.Гомеля, прысвечаным Міжнароднаму дню памяці ахвяр генацыду.
М.У. Вашчанка расказала навучэнцам аб «Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго», прынятай 9 снежня 1948 года. Генеральная Асамблея ААН у 2015 годзе абвясціла гэтую дату Міжнародным днём памяці ахвяраў злачынства генацыду. Мэта гэтага дня – павышаць вядомасць Канвенцыі і шанаваць памяць людзей, якія сталі ахвярай генацыду. Генацыд з’яўляецца злачынствам, якое парушае міжнароднае права і супраць якога ўдзельнікі Канвенцыі абавязваюцца прымаць меры папярэджання і караць за яго ўчыненне.
Мерапрыемства прайшло ў форме актыўнага дыялогу з навучэнцамі. Быў прадэманстраваны відэаролік аб малалетніх вязнях зборнага лагера дзяцей у вёсцы «Чырвоны бераг» Жлобінскага раёна. Абавязак кожнага – свята захоўваць памяць аб загінуўшых.
У канцы адзінага ўрока ўдзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб ахвярах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
1. Выступленне М.В.Вашчанкі на ўроку памяці «Лёсы дзяцей вайны» ў сярэдняй школе №75 г.Гомеля |
![]() |
2. Удзельнікі мерапрыемства |
![]() |
3. Хвіліна маўчання – вечная памяць ахвярам генацыду |