Адкрыццё сумеснай выстаўкі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Андрэй Заспіцкі. У сэрцы – Беларусь»

6 лістапада 2024 г. работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі «Андрэй Заспіцкі. У сэрцы – Беларусь», якая з’яўляецца сумесным праектам БДАКФФД і мастацкага музея. Урачыстае адкрыццё адбылося ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. У 2024 г. споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, скульптара Андрэя Міхайлавіча Заспіцкага, і выстаўка прысвечана творчасці майстра.

Андрэй Заспіцкі адносіцца да плеяды мастакоў, творчы шлях якіх праходзіў у пасляваенны час, і шмат у чым вызначыў лёс школы беларускай скульптуры ў другой палове 20 стагоддзя. Работы Заспіцкага з’яўляюцца неад’емнай часткай вядомага аблічча Мінска і Беларусі – гэта скульптурныя кампазіцыі на вежах Прывакзальнай плошчы і помнік Адаму Міцкевічу на Гарадскім Валу ў сталіцы, манумент у гонар савецкай маці-патрыётцы ў Жодзіне, помнік Ф.Скарыне ў Полацку.

Для афармлення экспазіцыі з фондаў БДАКФФД былі прадастаўлены фотадакументы з фотакалекцыі І.М.Берліна і фотахронікі БелТА, якія ілюструюць паўсядзённую работу скульптара ў сваёй майстэрні, сустрэчы з калегамі, урачыстыя мерапрыемствы, а таксама кінахроніку з кіначасопісаў «Советская Белоруссия» за 1955 і 1957 г. аб рабоце над скульптурамі А.Міцкевіча і А.С.Пушкіна, якія сталі выдатным дадаткам да асноўнага экспазіцыйнага складальніка, які ўключае эскізы і праекты асноўных работ А.М.Заспіцкага.

У час урачыстага адкрыцця выстаўкі з прывітальным словам выступіў дырэктар БДАКФФД А.Н.Ганчар, таксама было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка размяшчаецца ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь па адрасе вуліца К.Маркса, 24, паверх 4, зала 3 па 8 снежня 2023 г.

 

Банэр выставы «Андрэй Засьпіцкі. У сэрцы – Беларусь», 6 лістапада 2024 г., г. Мінск
Кінахроніка БДАКФФД на адкрыцці выставы «Андрэй Заспіцкі. У сэрцы – Беларусь», 6 лістапада 2024 г., г. Мінск
Экспазіцыя выставы «Андрэй Заспіцкі. У сэрцы – Беларусь», 6 лістапада 2024 г., г. Мінск
Наведвальнікі падчас адкрыцця выставы “Андрэй Заспіцкі. У сэрцы – Беларусь», 6 лістапада 2024 г., г. Мінск
Экспазіцыя выставы «Андрэй Заспіцкі. У сэрцы – Беларусь», 6 лістапада 2024 г., г. Мінск
Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафондакументаў» і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, 6 лістапада 2024 г., г. Мінск
Выступленне дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафондакументаў» А.М.Ганчара падчас урачыстага адкрыцця выставы «Андрэй Заспіцкі. У сэрцы – Беларусь», 6 лістапада 2024 г., г. Мінск
Выступленне дырэктара ўстановы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» А.У.Конанавай падчас урачыстага адкрыцця выставы «Андрэй Заспіцкі. У сэрцы – Беларусь», 6 лістапада 2024 г., г. Мінск