Аб правядзенні з навучэнцамі ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа Мазырскага раёна» тэматычнага ўрока «Халакост! Як гэта было…»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 26 студзеня 2026 года для вучняў 8-9 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Скрыгалаўская сярэдняя школа Мазырскага раёна» было арганізавана правядзенне тэматычнага ўрока «Халакост! Як гэта было…». Галоўная мэта арганізацыі і правядзення тэматычнага ўрока – захаванне гістарычнай памяці аб трагедыі, выхаванне ў вучняў пачуцця спачування, гуманізму і талерантнасці, а таксама ў фарміраванне ўстойлівага непрымання нацызму.

Асаблівую цікавасць у вучняў выклікалі прадстаўленыя іх увазе архіўныя дакументы Палескай надзвычайнай камісіі па расследаванні злачынстваў, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. на тэрыторыі г.Мазыра і Мазырскага раёна, дзякуючы якім яны змаглі даведацца і прадставіць якія страшныя падзеі закранулі жыхароў іх малой Радзімы.

 

1-3. Правядзенне тэматычнага ўрока;
4. Архівіст Супоненка Ю.М. і вучні ўстановы адукацыі.