Першасная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» прыняла ўдзел у адкрыцці тыдня Бацькоўскай любові

14 кастрычніка 2024 года ў ГЦ «Сталіца» першасная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» прыняла ўдзел у гарадскім свяце – адкрыцці тыдня Бацькоўскай любові «З любоўю і пяшчотай жадаю матулі і тату». Сімвалічны старт тыдня прайшоў у адно з самых важных для кожнага чалавека святаў – Дзень маці.

З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі.

Далей гледачоў чакала канцэртная праграма. Галоўнымі артыстамі ў гэты раз сталі дзеці. Песнямі, танцамі, гульнямі і смехам яны павіншавалі сваіх мам, падарыўшы ім эмоцыі, якія нельга купіць ні за якія грошы. А побач са сцэнай разгарнуліся інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна было паспрабаваць прысмакі і марозіва, зрабіць фота з аэрамядзведзем або адправіць кранальны ліст маме з віншаваннямі.

 

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі выступае з прывітальным словам
На гарадскім свяце
Удзельнікі гарадскога свята
Удзельнікі гарадскога свята
Галоўныя артысты свята