Архівісты Маладзечна правялі кіналекторый для навучэнцаў-практыкантаў

Архіўныя дакументы з’яўляюцца важным сведчаннем падзей, традыцый і сацыяльных змен. Іх даступнасць для школьнікаў садзейнічае ўсведамленню значнасці захавання культурнай і гістарычнай спадчыны. Пра гэта гаварылі архівісты ўстановы «Занальны дзяржархіў у г. Маладзечне» з навучэнцамі 5-7 класаў ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Маладзечна» ў рамках акцыі «Архівы – школе».

Так, знаходзячыся на летняй практыцы, хлопцы змаглі не толькі з карысцю папрацаваць у роднай Альма-матэр, але і правесці вольны час. Архівісты для навучэнцаў прадэманстравалі дакументальны фільм «Вызваленне». Кінахроніка, у аснове якой – кадры франтавых аператараў, прэзентавана да 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Падрыхтаваны праект па ініцыятыве Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў пад кіраўніцтвам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводстве.

У ходзе сустрэчы архівісты адзначылі: у сучасным свеце, дзе інфармацыя з’яўляецца адным з самых каштоўных рэсурсаў, захаванне і перадача ведаў новым пакаленням становяцца асабліва актуальнымі. А акцыя «Архівы – школе» ўяўляе сабой важны крок у гэтым напрамку, інтэгруе архіўныя матэрыялы ў адукацыйны працэс. Таксама такая ініцыятыва дапамагае фармаваць у моладзі ўсвядомленае стаўленне да свайго мінулага.

Школьнікі з цікавасцю глядзелі фільм, пасля паказу актыўна задавалі пытанні: не толькі аб тым, як стваралася кінастужка, але і ў цэлым аб прафесіі архівіста. Сустрэча напоўніла дзяцей новымі ведамі і ўражаннямі.

Фота: Падчас кіналекторыя.