23 сакавіка 2024 года ў Маскве адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Міжнароднага медыяконкурсу «Без тэрміну даўнасці: непакораныя», арганізаванага Міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыяй «Дзіцячае медыйнае аб’яднанне «Бумеранг»
З 2023 года ўстанова «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» з’яўляецца адным з партнёраў конкурсу.
Перад юнымі аўтарамі стаяла задача зняць медыяработы аб генацыдзе савецкага народа з выкарыстаннем аўдыёвізуальнай хронікі, якая з’яўляецца прамым доказам неабвержнасці гістарычных фактаў на фоне спроб дыскрэдытаваць і перапісаць гісторыю. Спецыяльна для конкурса аўдыёвізуальныя дакументы былі безкаштоўна прадастаўлены Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, Расійскім дзяржаўным архівам кінафотадакументаў і Музеем Перамогі.
Юныя кінематаграфісты здымалі медыяработы ў фарматах відэаэсэ, буктрэйлер, відэаверш, відэарэпартаж па адной з намінацый: «Заплакала зямля…», «Схавай, матуля мяне», «Яго паважалі ў атрадзе», «Жыццё як подзвіг», «Адплата». Публічны прагляд медыяработ даступны на сайце.
Мастацкі кіраўнік конкурсу і старшыня журы – кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Уладзімір Граматыкаў.
Расійскія і беларускія падлеткі з 69 дзіцячых рэгіянальных кіна- і медыястудый знялі 156 медыяработ аб мірных савецкіх жыхарах, якія сталі ахвярамі гітлераўскай палітыкі масавага знішчэння людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. 13 лепшых фільмаў увайшлі ў Кінаальманах і сталі вартыя дзяржаўнага захоўвання ў Расійскім дзяржаўным архіве кінафотадакументаў і Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў, а таксама размешчаны для публічнага прагляду на сайце Федэральнага праекта «Без тэрміну даўнасці». Створаныя падлеткамі медыяработы неабходна разглядаць як гісторыка-дакументальныя, якія на эмацыйным узроўні паказваюць непрыманне нацызму. Каштоўнасць створаных медыяработ заключаецца, у тым ліку, і ў праведзенай юнымі аўтарамі навукова-даследчай рабоце.
Беларускія школьнікі атрымалі перамогу ў намінацыях «Заплакала зямля…» і «Яго паважалі ў атрадзе».
За стварэнне фільма, ганараванага дзяржаўнага захоўвання ў складзе Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь дыпломы былі ўручаны ДУА «Сярэдняя школа №224 г.Мінска» (кіраўнікі Вайцюк Надзея Міхайлаўна, Каладзінская Таццяна Валянцінаўна) за фільм «Трагедыя бацькі Міная» і медыястудыі «ІдэйКіно» «Сярэдняя школа №27 г.Мінска» (кіраўнік Картыннік Алена Васільеўна) за фільм «Акупацыя».
Дыпломы і памятныя сувеніры ўручыла член журы, галоўны захавальнік фондаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» Ала Кот.
Гасцямі падзеі былі: Алена Малышава – кіраўнік Нацыянальнага цэнтра гістарычнай памяці пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, ганаровы архівіст Расіі; Мікалай Пестаў – дырэктар Расійскага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў, Рыма Маісеева – намеснік дырэктара Расійскага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў.
1. Конкурс фільмаў-прызёраў, пераданных на пастаяннае захаванне ў БДАКФФД (23 сакавіка 2024 г., БДАКФФД) |
2. Удзельнікі цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу (23 сакавіка 2024 г., БГАКФФД) |
3. Галоўны захавальнік фондаў БДАКФФД А.К.Кот праводзіць майстар-клас для ўдзельнікаў конкурсу (23 сакавіка 2024 г., БДАКФФД) |
4. Кіраўнік медыястудыі ГУА «Сярэдняя школа №224 г.Мінска» Таццяна Каладзінская з узнагародамі (23 сакавіка 2024 г., БДАКФФД) |
5. Уручэнне падзякі за партнёрства дырэктара Межрэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Дзіцячае медыцынскае аб’яднанне «Бумеранг» Наталлі Васільевай (23 сакавіка 2024 г., БГАКФФД) |
6. Награды пераможцам конкурсу ад БДАКФФД (23 сакавіка 2024 г., БДАКФФД) |